Казкі Андэрсена на беларускай мове

Бузiнавая матулька

Адзiн маленькi хлопчык аднойчы прастудзiўся; дзе ён прамачыў сабе ногi, нiхто i зразумець не мог; надвор’е было зусiм сухое. Мацi распранула яго, паклала на ложак i загадала прынесцi iмбрык, каб заварыць бузiннага напою цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, якi жыў на верхнiм паверсе гэтага ж дома. Ён быў […]

Бузiнавая матулька Читать дальше »

Што муж нi зробiць, усе добра

Раскажу я табе казку, якую сам чуў у маленстве. I кожны раз, як я ўспамiнаў яе пасля, яна здавалася мне ўсё лепшай i лепшай, бо i з казкамi бывае гэтак жа, як шмат з кiм з людзей: з гадамi яны становяцца ўсё лепшымi i лепшымi, i гэта вельмi добра! Ты, вядома, бываў у вёсцы, i

Што муж нi зробiць, усе добра Читать дальше »

Шчырая праўда

— Жахлiвае здарэнне! — сказала курыца, якая жыла зусiм у iншым краi горада, а не там, дзе здарыўся выпадак. — Жахлiвае здарэнне ў куратнiку! Я проста баюся цяпер начаваць адна! Добра, што нас шмат на седале! I яна ўзялася расказваць, ды так, што ва ўсiх курэй пер’е паднялося дыбам, а ў пеўня скурчыўся грэбень. Сонца

Шчырая праўда Читать дальше »

Буслы

На даху самага крайняга дамка ў адным маленькiм мястэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамi, якiя высоўвалi з гнязда свае маленькiя чорныя дзюбы, — яны ў iх яшчэ не паспелi пачырванець. Непадалёку ад буслянкi, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку i падцiснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу

Буслы Читать дальше »

Анел

Кожны раз, калi памiрае добрае, мiлае дзiця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзiця на рукi i аблятае з iм на сваiх вялiкiх крылах усе яго любiмыя мясцiны. Па шляху яны набiраюць цэлы букет розных кветак i бяруць iх з сабою на неба, дзе яны расцвiтаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлi. Бог прыцiскае ўсе кветкi

Анел Читать дальше »

Лёс лопуху

Перад багатаю сядзiбай быў разбiты дзiвосны сад з рэдкiмi дрэвамi i кветкамi. Госцi, якiя наязджалi ў маёнтак, уголас захаплялiся садам; гараджане i навакольныя сельскiя жыхары знарок прыязджалi сюды ў нядзелi i святы прасiць дазволу агледзець яго; з’яўлялiся сюды з тою ж мэтай i вучнi розных школ са сваiмi настаўнiкамi. За металiчнай агароджай сада, якая аддзяляла

Лёс лопуху Читать дальше »

Рамонак

Слухайце ды на вус матайце, чаму казка вучыць. Непадалёк ад дачы, каля самай канавы, рос у мяккай, зялёнай траве рамонак. Сонечныя промнi грэлi i лашчылi яго гэтак жа, як i раскошныя дачныя кветкi ружы, пiвонi, цюльпаны. Адным цудоўным ранкам рамонак расцвiў. Жоўтае, круглае, як сонейка, сэрца яго было акружана ззяннем белых промняў-пялёсткаў. Кветку не бянтэжыла,

Рамонак Читать дальше »

Шчаслiвая сямейка

Самы вялiкi лiст мае, вядома ж, лiст лопуху: прымацуеш яго да грудзей вось табе i фартушок, а пакладзеш у дождж на галаву — маеш парасончык! Гэтакi лапушысты ён, гэты лопух! I, каб ведалi, нiколi не расце па аднаму, а заўсёды як ужо адзiн вырас, то вакол шмат такiх лопухаў уздымаецца — гэтакая шыракалiстая раскоша! I

Шчаслiвая сямейка Читать дальше »

ДЗЮЙМОВАЧКА

Жыла на свеце адна жанчына. У яе не было дзяцей, а ёй вельмi хацелася дзiцятка мець. Вось пайшла яна да старой варажбiткi i кажа: — Мне так хочацца, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая!.. — Няма нiчога прасцей! — адказала варажбiтка. — Вось табе ячменнае зерне. Гэта зерне не простае, не з тых,

ДЗЮЙМОВАЧКА Читать дальше »

Дзiцячае пустамоўе

У купца-багацея ладзiўся дзiцячы вечар; былi запрошаны ўсе дзецi багатых i знакамiтых бацькоў. Справы ў купца iшлi добра, а сам ён быў чалавекам адукаваным, у свой час нават гiмназiю закончыў. Гэтага дабiўся яго шаноўны бацька, якi напачатку быў звычайным прасалам, але сумленным i працавiтым чалавекам i здолеў сабраць сабе сякi-такi капiтал, а сын яго прымножыў.

Дзiцячае пустамоўе Читать дальше »